У Інданэзіі 63 чалавекі загінулі падчас паводкі

Ілюстратыўнае фота

Яшчэ дзясяткі чалавек лічацца зьніклымі бяз вестак. Паводку выклікалі ліўневыя дажджы, якія пачаліся 16 сакавіка, паведамляе кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа​.

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Інданэзіі, у правінцыі Папуа вырасла да 63 чалавек. Паводка пачалася з-за ліўневых дажджоў, якія пачаліся каля адміністрацыйнага цэнтру Джаяпуры. Стыхія пашкодзіла як мінімум дзевяць дамоў і два масты.

На месцы здарэньня працягвае працаваць пашукова-выратавальная брыгада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль 1800 загінулых, тысячы зьніклі бязь вестак. 11 кастрычніка Інданэзія спыніць пошукі ахвяраў землятрусу