Яшчэ 50 чалавек параненыя, паведаміў камісар паліцыі Новай Зэляндыі Майк Буш. Трансляцыю ягонай прэс-канфэрэнцыі вёў тэлеканал CNN.
«Колькасьць людзей, якія загінулі ў гэтым жудасным здарэньні, цяпер вырасла да 50», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі. Паводле яго, яшчэ 50 чалавек параненыя.
Раней паведамлялася пра 49 загінулых. У пятніцу, 15 сакавіка, узброеныя людзі ўварваліся ў два мячэты ў горадзе Крайстчэрчы, дзе на той момант знаходзіліся сотні людзей, і распачалі страляніну. Па абвінавачваньні ў нападзе арыштавалі трох чалавек.
Адзін з нападнікаў, 28-гадовы мужчына ўльтраправых поглядаў вёў жывую відэатрансьляцыю нападу, а перад атакай апублікаваў маніфэст на 74 старонкі, у якім выказваў нянавісьць да мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рост расізму і ісламафобіі» — Эрдаган, Трамп, Мэй, і Пуцін пра тэракт у Новай ЗэляндыіПрэм’ерка Новай Зэляндыі Джасында Ардэн назвала напад «беспрэцэдэнтным» і «адным з самых змрочных дзён» у гісторыі краіны.
Джасында Ардэн заявіла, што яе канцылярыя атрымала «маніфэст» падазраванага ў нападзе на мячэты ў Крайстчэрчы за 9 хвілін да тэракту. Але ніякіх дэталяў нападу там не было, паведамляе The Guardian.
Ардэн дадала, што ахвярамі страляніны сталі ў тым ліку мігранты і ўцекачы, але «яны — гэта мы», падкрэсьліла яна, і такім злачынствам «няма месца ў Новай Зэляндыі».