У Лідзе зафіксавалі захворваньне на адзёр. У той час, калі дзяўчынка заразілася, яна была са сваякамі ў Маскве, піша «Лідская газета».
Стан дзіцяці задавальняючы, сказаў галоўны ўрач Лідзкай больніцы Вадзім Трубчык. Мэдыкі вызначылі людзей, зь якімі кантактавала дзяўчынка, за імі арганізавалі нагляд і праводзяць комплекс супрацьэпідэмічных і прафіляктычных мерапрыемстваў для папярэджаньня перадачы адру.
Бацькі дзяўчынкі адмовіліся ад вакцынацыі.
Адмова ад прышчэпак упершыню ўвайшла ў сьпіс пагрозаў здароўю WHO (Сусьветная арганізацыя аховы здароўя). Паводле арганізацыі, працяг гэтага трэнду ставіць пад пагрозу шматгадовую барацьбу з эпідэміямі з дапамогай вакцыны. А рост захворваньняў на адзёр зьвязваюць з адмовамі ад прышчэпак. Паводле WHO, цяпер вакцынацыя дазваляе прадухіліць 2-3 мільёны сьмерцяў.
У Беларусі на адзёр летась захварэлі больш як 240 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы паміраюць ад няправільнага харчаваньня. Краіна сярод лідэраў у сьвеце