У працы службаў Facebook, Instagram і WhatsApp адбыўся збой, які закрануў карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Ён працягваўся большую частку дня ў сераду.
Пакуль ня ясна, што прывяло да збою працы гэтых сацсетак і мэсэнджараў. Разам з тым, як паведамілі прадстаўнікі кампаніі ў твітэры, непаладкі ў працы не зьвязаныя з DDoS-атакай.
Паводле інфармацыі сэрвісу Downdetector, які адсочвае працу інтэрнэт-рэсурсаў, колькасьць карыстальнікаў, якія скардзяцца на праблемы ў працы Facebook, WhatsApp і Instagram, да раніцы чацьвярга значна зьнізілася.
Для кампаніі Facebook гэта самы сур’ёзны збой у працы за яе гісторыю. Апошні раз кампанія перажывала гэткія праблемы ў 2008 годзе, калі ў яе было 150 мільёнаў карыстальнікаў. Цяпер іх больш за два мільярды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Facebook і Instagram адбыўся збой па ўсім сьвецеПраблемы пачаліся ў сераду. Самая масавая сацыяльная сетка ў сьвеце — Facebook — вымушаная была зьвярнуцца да твітэру для таго, каб паведаміць, што шэраг функцый у ФБ не працуе.
Частка карыстальнікаў не магла зьмяшчаць новыя посты, дзяліцца відэа і нават пакідаць камэнтары.