Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што ня верыць у вінаватасьць Заўра Дадаева ў забойстве расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта Кадыраў напісаў у телеграм-канале.
Па словах чачэнскага лідэра, Дадаеў зьяўляецца сапраўдным патрыётам Расеі. Кадыраў таксама адзначыў, што бачыў Дадаева «у баявой сытуацыі, калі ў цяжкім баі былі зьнішчаныя каля 15 асабліва небясьпечных тэрарыстаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: KREMLIN Act. Палата прадстаўнікоў ЗША ухваліла законы супраць Крамля і ПуцінаЗаява Кадырава зьявілася пасьля прыняцьця Кангрэсам ЗША рэзалюцыі з заклікам правесьці міжнароднае расьсьледаваньне забойства Нямцова і ўвесьці санкцыі супраць датычных да гэтага злачынства. «У мяне ніколі не было і няма ніякіх актываў ні на Блізкім Усходзе, ні ў Эўропе, ні ў Амэрыцы. У Вашынгтоне ненавідзяць ня толькі мяне, але і маіх коней, якія складаюць канкурэнцыю амэрыканскім скакунам», — напісаў кіраўнік Чачні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’я Нямцова лічыць, што сьледзтва нічога ня робіць, каб знайсьці замоўнікаў забойстваБарыс Нямцоў быў адным з галоўных апанэнтаў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Лідэр расейскай апазыцыі быў застрэлены каля Крамля ў лютым 2015 году. Па справе аб забойстве асуджаныя пяцёра ўраджэнцаў Чачні, у тым ліку Заур Дадаеў. Суд прысудзіў яго да 20 гадоў калёніі. Заказчык забойства не ўстаноўлены.
13 сакавіка Кангрэс ЗША, акрамя рэзалюцыі з заклікам аб міжнародным расьсьледаваньні забойства Нямцова, прыняў тры законапраекты з мэтай процідзейнічаць палітыцы Масквы і супраць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Адзін з законапраектаў пад назвай KREMLIN Act тычыцца мінімізацыі ўмяшаньня з боку Расеі і абмежаваньні расейскіх разьведвальных сетак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт перастаў лічыць Расею стратэгічным партнэрамЗаконапраект «Аб празрыстасьці ў дачыненьні да Ўладзіміра Пуціна» патрабуе ад амэрыканскай выведкі прадставіць дадзеныя аб памерах даходаў і маёмасьці прэзыдэнта Расеі. Трэці законапраект забараняе ўраду ЗША прызнаваць анэксаваны Крым тэрыторыяй Расеі. Крэмль назваў дзеяньні Кангрэсу «русафобскія патугамі» і заклікаў не ўспрымаць іх усур’ёз.