Нацыянальнае ўпраўленьне ЗША па аэранаўтыцы і дасьледаваньню касьмічнай прасторы (NASA) плянуе высадзіць людзей на Месяцы да 2028 году, паведамляецца на сайце ведамства.
У 2020 фінансавым годзе агульны аб’ём фінансаваньня NASA, згодна з праектам бюджэту, можа скласьці 21 мільярд даляраў.
Пры гэтым 363 мільёна зь іх будуць выдзелены для стварэньня камэрцыйнымі кампаніямі «вялікага апарата для пасадкі грузаў, а затым астранаўтаў на Месяц».
Раней у NASA заявілі, ведамства плянуе ў бліжэйшыя восем гадоў стварыць на Месяцы станцыю, дзе пастаянна будуць знаходзіцца астранаўты.