Белпошта 11 сакавіка выпусьціла маркіраваныя капэрты да 225-годзьдзя паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, сказала Свабодзе прэс-сакратар прадпрыемства.
Узброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі пачалося ў сакавіку 1794 году. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне Першага і Другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчык Вайсковай акадэміі: Наш старажытны герб «Пагоня» мае безумоўна ваенны складнік