У Маскве на праспэкце Акадэміка Сахарава завяршыўся ўзгоднены з уладамі мітынг супраць ізаляцыі расейскага сэгмэнту інтэрнэту.

У Хабараўску акцыя пратэсту таксама адбылася, тут сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.
У Санкт-Пецярбургу актывісты незарэгістраванай Лібэртарыянскай партыі і руху «АгитРоссия» наклеілі на дзьверы «Роскомнадзор» плакат «Тут забіваюць расейскі інтэрнэт».
У падтрымку маскоўскай акцыі ў Пецярбургу прайшлі адзіночныя пікеты: актывісты выступаюць за свабоду і хочуць папярэдзіць, што законапраект аб ізаляцыі расейскага сэгмэнту інтэрнэту абмяжоўвае ня толькі права на самавыяўленьне грамадзян у сеціве, але і зьяўляецца небясьпечным для інтэрнэт-інфраструктуры ў цэлым. Акцыя пратэсту праходзіць таксама ў Варонежы.

12 лютага 2019 года Дзярждума Расеі прыняла ў першым чытаньні закон, які прадугледжвае тэхнічную магчымасьць аўтаномнай працы расейскага сэгмэнту інтэрнэту ў надзвычайных сытуацыях і адключэньне Рунэту ад глябальнага сеціва. Гэты захад тлумачыцца "небясьпекай маштабных кібэратак з боку краін Захаду". За прыняцьце дакумэнта прагаласавалі 334 дэпутаты, 47 выказаліся супраць.
Відэа прамой трансьляцыі мітынгу, якую вяла расейская служба Радыё Свабода, можна паглядзець тут: