Расейскі МЗС абвінаваціў супрацоўніка амбасады ЗША ў спробе пранесьці міну ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьцева. Інцыдэнт адбыўся раніцай у суботу ў тэрмінале D аэрапорту, паведамляе ТАСС.
Міна без выбуховага рэчыва, але з выбухоўнікам, была выяўленая, калі супрацоўнік амбасады увайшоў у аэрапорт, пры праверцы яго багажу. Супрацоўнік амэрыканскай дыпмісіі паведаміў, што купіў пустую міну «для асабістай калекцыі», сьцьвярджае МЗС.
Расейскае міністэрства запатрабавала тлумачэньняў ад амбасады ЗША ў Маскве. Супрацоўнік амбасады паляцеў у Нью-Ёрк бязь міны.