Схованку сьпірту знайшлі ў лесе ў 1,5 кілямэтрах ад адной зь вёсак Калінкавіцкага раёну апэратыўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі разам з участковымі Калінкавіцкага РАУС, паведамляе сайт МУС.
Усяго канфіскавана 90 каністраў ёмістасьцю па 10 літраў, на кожнай зь іх напісана «Сьпірт этылавы. Канцэнтрат для падрыхтоўкі раствору для вонкавага прымяненьня і падрыхтоўкі лекавых формаў».
Каністры накіраваныя на экспэртызу, супрацоўнікі Калінкавіцкага РАУС высьвятляюць, хто схаваў іх у лесе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Івейскім раёне канфіскавалі 500 літраў самагонкі. ФАТАФАКТ