Да новага альбому Лявона Вольскага ў Telegram выпусьцілі стыкеры

Прэзэнтацыя албому «Гравітацыя» у менскім Prime Hall, 2 сакавіка

Прэзэнтавалі афіцыйны набор стыкераў у Telegram, прысьвечаны новаму альбому Лявона Вольскага «Гравітацыя».

Усталяваць стыкеры можна тут.

Стыкеры намалявала мастачка Елізавета Ганчарова. Яна ж цалкам стварыла кліп на песьню «Човен» з новага альбому музыкі.

Пазьней стыкеры раздрукуюць як налепкі і будуць разыгрываць у фан-суполцы Лявона Вольскага «ЎКантакце», сказала Свабодзе Ганчарова.

Новы альбом Лявона Вольскага «Графітацыі», як і папярэдні, быў запісаны ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорам Бэргерудам. Ён завяршае трылёгію альбомаў «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016).

Прэзэнтацыя альбому адбылася ў Менску 2 сакавіка.

Лявон Вольскі з аншлягам прэзэнтаваў новы альбом. ФОТА