Алексіевіч: На новым паседжаньні «Інтэлектуальнага клюбу» будуць трое беларусаў

Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае паседжаньне свайго «Інтэлектульнага клюбу».

Яно мае адбыцца ў амбасадзе Літвы ў Менску 26 сакавіка. Тэма паседжаньня — «Цана кампрамісу». У паседжаньні возьмуць удзел
пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Мадэратарам запрошаны літаратуразнавец Аляксандар Фядута.

«Мяне папракалі, што не запрашаю беларусаў — дык вось адразу тры будзе», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч пра Аўган: «Салдатаў пасылалі, каб сталі героямі, а яны вярнуліся злачынцамі»

Раней гасьцямі «Інтэлектуальнага клюбу» былі перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова, пісьменьнікі Ўладзімер Сарокін, Людміла Ўліцкая, Рута Ванагайце, рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, дакумэнталіст і фатограф Ян Арт’юс Бэртран ды іншыя.

Сярод будучых гасьцей Сьвятлана Алексіевіч называла амэрыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра і беларускага IT-бізнэсоўца Віктара Пракапеню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пакуль не выказваў захапленьня Лукашэнкам, але гэта пытаньне часу, — гісторык Тымаці Снайдэр