Сьледчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Давядзеньне да самагубства».
Пра гэта паведаміла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
«Дзеля высьвятленьня ўсіх абставінаў заведзена i расьсьледуецца крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 145 Крымінальнага кодэксу. Сьледчыя дапытваюць сяброў, знаёмых, пэдагогаў. Чакаюцца вынікі экспэртызаў, у тым ліку комплекснай псыхоляга-псыхіятрычнай», — адзначыла Юлія Ганчарова.
Як удалося высьветліць Свабодзе, цела 16-гадовага Мікіты М. знайшлі павешаным на пажарнай драбіне Дома культуры раніцай 4 лютага. Жыхары гораду гавораць пра «няшчаснае каханьне» і «канфлікты ў гімназіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гвалт у школах. Ці можна прадухіліць агрэсію, суіцыды падлеткаў?«Людзей насьцярожыла, што хлопец павесіўся ў цэнтры гораду і што ягоны ўчынак выглядае як помсту некаму», — выказалася адна з жыхарак райцэнтру.
Дырэктарка гімназіі Людміла Яршова адмаўляецца нешта казаць пра здарэньне. У аддзеле адукацыі Быхаўскага райвыканкаму таксама ўстрымаліся ад камэнтароў, бо «ідзе сьледзтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Экстрасэнс замест псыхатэрапэўта». Школьны псыхоляг пра тое, што бацькі робяць з псыхічным здароўем дзяцейВядома, што гадавалі Мікіту маці і бабка. Быхаўская раёнка «Маяк Прыдняпроўя» апублікавала спачуваньні ім у сувязі з трагічнай сьмерцю Мікіты ад імя адміністрацыі і пэдагагічнага калектыву гімназіі, а таксама бацькоўскага камітэту.
За апошнія паўгода гэта другая сьмерць непаўналетняга ў Быхаўскім раёне. У кастрычніку на ўроку фізкультуры памёр вучань трэцяй клясы Лутчыцкай школы. У хлопчыка было хворае сэрца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У вясковай школе на ўроку фізкультуры памёр вучань