5 сакавіка 1953 года памёр Іосіф Сталін. У 50-ю гадавіну (2003 год) сьмерці савецкага дыктатара ў этэры Свабоды выйшла перадача Сяргея Навумчыка, у якой узялі ўдзел пісьменьнікі Янка Брыль і Васіль Быкаў, першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк, дасьледчык бальшавіцкіх рэпрэсій Аляксандар Лукашук і журналіст Валянцін Жданко.
Янка Брыль: Сталеньне маё адбывалася ў іншай, у заходнебеларускай рэчаіснасьці, я быў свабодна начытаны агульналюдзкой высокадухоўнай літаратуры... З двух старэйшых адукаваных братоў, што засталіся ў Савецкім Саюзе, адзін, праваслаўны сьвятар, адбываў «перавыхаваньне» у тайзе і «Беламорканале», другі, беспартыйны заатэхнік, прайшоўшы пекла допытаў, быў расстраляны пасьля некалькімінутнага рашэньня «тройкі».
Валянцін Жданко пра сустрэчу з былым камуністычным кіраўніком Іванам Клімавым: Калі яго прызначылі сакратаром абкаму партыі партыі, ён цьвёрда быў упэўнены, што будзе Віленская вобласьць у складзе БССР. А празь некалькі месяцаў ён атрымаў загад з Масквы рыхтаваць перадачу Віленскага краю незалежнай тады яшчэ Літве. Ён быў зьдзіўлены, але потым яму патлумачылі: усё роўна ўсё будзе савецкае і агульнае.
Зянон Пазьняк: Сталін уяўляў тып паранаідальнага дыктатара з падазронасьцю і недаверам, адсюль частая зьмена кадраў і пэрыядычныя чысткі. Мэтадам заспакаеньня было насаджэньне страху. На гэтым пэўнае падабенства паміж Сталіным і Лукашэнкам закончваецца. Лукашэнка — гэта ёсьць дыктатар-марыянэтка, кіруемы спэцслужбамі і ўладамі чужой дзяржавы.
Васіль Быкаў: Сталінізм — зьява цалкам антыгуманная, антыхрысьціянская, антычалавечая. І толькі духоўныя мутанты могуць цяпер да таго імкнуцца... Бо лад, «парадак», якім спэкулююць, вельмі часта абарочваюцца пагібельлю мільёнаў, а зманлівыя ідэі гэткія ж недасяжныя, як і раней, хоць і працягваюць вабіць цёмных і бедных.
Аляксандар Лукашук: Дзе Сталін — там няма свабоды. І наадварот: дзе няма свабоды — там Сталін. Сталін сёньня — гэта калгас. На вёсцы гэта фэадальна-рабаўладальніцкі лад, у якім свабода існуе толькі як татальны крадзеж. Калгас у горадзе выглядае як заводы і фабрыкі, шпіталі і школы, куды людзі ходзяць працаваць не на сябе, не на грамадзтва, не на дзяржаву, а на ўладу.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.