Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў накіраваў афіцыйны запыт у Міністэрства фінансаў з просьбай даць інфармацыю, колькі каштуе і зь якіх сродкаў прафінансаваная закупка дзяржавай новага VIP-верталёта, піша БелаПан.
Ён таксама папрасіў абгрунтаваць неабходнасьць такой пакупкі.
«Заўсёды абурае, калі ў беднай краіне — а Беларусь, трэба проста сказаць, краіна бедная — улада паводзіць сябе так, як быццам яна кіруе краінай у росквіце», — пракамэнтаваў Казлоў свой зварот на сайце АГП.
Інфармацыя пра тое, што ў Беларусь прыбыў новы італьянскі VIP-верталёт AgustaWestland AW139, зьявілася 20 лютага. Яго сфатаграфавалі аматары фотапаляваньня за самалётамі і верталётамі ў аэрапорце ў Міляне. Верталёт выкананы ў стылі іншых беларускіх урадавых паветраных суднаў — белага колеру з чырвона-зялёнымі палосамі, арнамэнтам і надпісам «Беларусь».
Мяркуецца, што гэты верталёт будзе выкарыстоўваць Аляксандар Лукашэнкі.
Вядома, што гэтай мадэльлю карыстаецца прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Кошт такога верталёта — ад 12 млн эўра.