1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў на «вялікую размову» журналістаў, блогераў, навукоўцаў, дэпутатаў і чыноўнікаў. Свабода паглядзела, чым розьніліся пытаньні дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.
Недзяржаўныя
Канстытуцыя, пераемнасьць улады і інфармацыйныя атакі Расеі
Радыё Свабода задало пытаньне Аляксандру Лукашэнку напрыканцы размовы. Карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко запытаўся:
- Пра пераемнасьць улады, бо Лукашэнка ўжо 25 гадоў кіруе краінай.
- Пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыю і калі яны будуць.
Карэспандэнт Эўрарадыё Зьміцер Лукашук запытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі пра:
- Інфармацыйныя атакі Расеі на Беларусь.
- Магчымасьць адсьвяткаваць БНР-101 на стадыёне «Дынама».
- Рэстаран «Поедем-поедим» каля Курапатаў.
- FM-хвалю для Эўрарадыё.
- Запрасіў Лукашэнку ў праграму пра нацыянальную ідэю беларусаў «Ідэя-Х».
- Падарыў Аляксандру Лукашэнку кнігу ўкраінскага палітоляга Яўгена Магды «Гібрыдная агрэсія Расеі. Урокі для Эўропы».
Лукашэнка абяцаў пачытаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ
Галоўнага рэдактара «Народнай Волі» Іосіфа Сярэдзіча падчас усёй прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка ўзгадваў некалькі разоў у кантэксьце праблемных пытаньняў. Іосіф Сярэдзіч пацікавіўся страчанымі зьберажэньнямі беларусаў і магчымасьцю іх вярнуць.
Карэспандэнт спартовага выданьня «Прессбол» Юры Доўнар удакладніў у Лукашэнкі, навошта праводзіцца сэрыя матчаў паміж «Дынама» і «Юнацтвам».
Дзяржаўныя СМІ
Пра амністыю капіталу, сацыяльныя і лякальныя праблемы
Карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелТА сказаў пра 2000 пытаньняў, якія ім прыслалі перад сустрэчай у Лукашэнкі. Пасьля доўгага выступу карэспандэнт запытаўся пра сацыяльныя праблемы ў беларусаў.
Выданьне «Мінская праўда» задало пытаньне пра навучаньне журналістаў новым тэхналёгіям.
Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў пацікавіўся пра сустрэчу з Пуціным і прэзыдэнтамі Ірану і Турцыі ў Сочы. Лукашэнка ўсім паведаміў, што гэты журналіст нядаўна ажаніўся.
Карэспандэнт газэты «СБ: Беларусь сегодня» спытаў пра інтэграцыю.
Блогеры, экспэрты і журналісты з-за мяжы
Найбольш эмацыйную рэакцыю ў Аляксандра Лукашэнкі выклікалі пытаньні эканаміста Яраслава Раманчука, які нагадаў пра:
- Праблемы малога і сярэдняга бізнэсу.
- Высокія падаткі.
- Лібэралізацыю заканадаўства.
- Фінансаваньне стратных прадпрыемстваў.
- Фінансаваньне стратных сельскіх гаспадарак.
Аляксандар Лукашэнка дыспутаваў з Раманчуком каля 40 хвілін.
Расейскія экспэрты і блогеры пыталіся ў Лукашэнкі пра адносіны з Пуціным, падатковы манэўр і расейскія крэдыты. Прарасейскі публіцыст Аляксей Дзермант запытаўся пра акцыю «Бесьсьмяротны полк».
Дэпутатка Алена Анісім запыталася ў Аляксандра Лукашэнкі пра магчымыя льготы для пэнсіянэраў.
Васіля Малашанкава на размове з Лукашэнкам прадставілі як блогера. Ён задаў пытаньне пра амністыю капіталаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Б — Бангалор, Н — Наеўся, Ч — Чарка: «Вялікая размова з Лукашэнкам» як альфабэтЖурналісты з Украіны, Азэрбайджану ды іншых краін пыталіся пра дачыненьні Беларусі з гэтымі краінамі. Украінскіх журналістаў найбольш цікавіла стаўленьне Лукашэнкі да будучых выбараў і кандыдатаў у прэзыдэнты.
«Вялікая размова» доўжылася 7 гадзін 25 хвілін. Пытаньня наконт «справы Белта» ніхто не задаў.