Алег Трусаў, якога на пасадзе старшыні Таварыства беларускай мовы замяніла Алена Анісім, у размове з Аляксандрам Лукашэнкам узьняў праблему больш шырокага выкарыстаньня роднай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Узарваць элемэнтарна проста — але потым доўгія гады давядзецца расхлёбваць, — адказаў Лукашэнка, параўнаўшы сытуацыю з эканомікай. — Мая мова — беларуская, але і расейская таксама. Гэта таксама наша мова, навошта адмаўляцца? Так гістарычна здарылася. У свой час была „фішка“ апазыцыі, калі Голубеў, Трусаў пачалі размаўляць па-беларуску. Але ж на кухні яўна на расейскую пераходзяць? Мова — прыкмета кожнага народа, трэба падтрымліваць, але ня трэба нічога фарсіраваць».
Лукашэнка таксама ўхваліў ідэю стварэньня недзяржаўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту, дзе Трусаў выконвае абавязкі рэктара, але папрасіў, каб было «акуратна». І пакуль ня бачыць патрэбы, каб выдаваць законы на дзьвюх мовах — калі за гэтую працу толькі ня возьмецца новы ўнівэрсытэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ