Анатоль Шумчанка, кіраўнік рады Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва», пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі пра поўную свабоду, якую нібыта цяпер маюць прадпрымальнікі. Ён кажа, што сядзіць ля тэлевізара і ня ведае, што рабіць: ці то сьмяяцца, ці то плакаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Свабода — гэта калі ёсьць упэўненасьць у будучыні і калі ты сам вызначаеш сваю будучыню. А дачыненьні з дзяржавай у цябе пабудаваныя на даверы.
А мы, прадпрымальнікі, ужо шмат гадоў гадоў кажам пра сваю будучыню, што яна ў нас ня вызначаная. Болей за тое, у пляне разьвіцьця бізнэсу яна нават небясьпечная» — лічыць Шумчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад абяцае адкарэктаваць указ №222, які каштаваў прадпрымальнікам паўмільярда даляраўКіраўнік «Пэрспэктывы» дадае, што да поўнай свабоды беларускаму бізнэсу яшчэ вельмі далёка:
«Прадпрымальнікі абкладзеныя сьцяжкамі. І сюды ступіць нельга, і туды. Дык пра якую свабоду можна казаць?! Нам бы вельмі хацелася, каб усё было сапраўды так, як сказаў спадар Лукашэнка. Але ягоныя словы і рэчаіснасьць — розныя рэчы».
Пра прадпрымальнікаў кіраўнік беларускай дзяржавы сёньня сказаў так:
«Што тычыцца свабоды прадпрымальніцтва, больш нельга прыняць нейкіх рашэньняў. Поўную свабоду далі!»