Лукашэнка катэгарычна супраць акцыі «Несьмяротны полк» у Беларусі

Расейская акцыя «Несьмяротны полк» у Менску. 9 траўня 2018 году

У вялікай размове з журналістамі Лукашэнка прызнаўся, што ў Беларусі дагэтуль ніхто не сфармуляваў нацыянальнай ідэі, якая б захапіла ўвесь народ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках

«Няма ідэалёгіі, каб лягла на душу кожнаму», — сказаў ён, панаракаўшы на «махровы фармалізм» у гэтай справе з боку сваёй адміністрацыі.

Лукашэнка катэгарычна выступіў супраць капіяваньня расейскай патрыятычнай акцыі «Несьмяротны полк», паколькі нашмат раней была запачаткаваная кампанія «Беларусь памятае». На думку Лукашэнкі, у Маскве гэта толькі перанялі і выдалі за сваю ідэю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Несьмяротны полк»: у Менску адзначылі Дзень Перамогі з партрэтамі Сталіна. ФОТА і ВІДЭА

Рух «Несьмяротны полк» быў заснаваны ў Расеі ў 2012 годзе і займаецца «захаваньнем асабістай памяці аб пакаленьні Вялікай Айчыннай вайны». Удзельнікі руху штогод праходзяць шэсьцем з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой усясьветнай вайне.

Пасьля расейскай акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе акцыі «Несьмяротны полк» трывала асацыююцца з ідэямі «русского мира».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарасейская «пятая калёна» на вуліцах Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пракамэнтаваў забарону акцыі «Несьмяротны полк» у Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Несьмяротны полк» як траянскі конь «русского мира»