Падчас сёньняшняй размовы з журналістамі Аляксандар Лукашэнка выказаўся адносна пашырэньня выкладаньня па-беларуску ў школах, стварэньня беларускамоўнай ВНУ і сьвяткаваньня БНР-101.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Так, мы, вядома, адрозныя ад расейцаў... Ведаю, што адна з дэпутатаў ініцыюе такія пытаньні. Але я пагадзіўся з матывацыяй, што стварэньне такога ўнівэрсытэту немэтазгоднае — хапае мовы ў нашых ВНУ. Навошта акцэнтаваць на гэтым увагу? Не разумею.
Што тычыцца сьвяткаваньня БНР на „Дынама“, то такога ня будзе. Ідзіце на Бангалор, там абсталяванае месца для правядзеньня падобных акцый. Навошта лезеце на стадыён? Ня трацьце нэрвы, не ідзіце на канфрантацыю. 100-годзьдзе — вялікая дата, адсьвяткавалі — і ўсё, хопіць», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ