Прадстаўнікі абедзьвюх партый сыходзяцца ў думцы, што лепш адсутнасьць пагадненьня, чым кепскае пагадненьне, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Амэрыканскія сэнатары ад абедзьвюх партый падтрымалі рашэньне прэзыдэнта Дональда Трампа датэрмінова завяршыць саміт з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам, калі на абмеркаваньне ня будзе вынесена прымальнае для ЗША ядзернае пагадненьне.
«Лепш ніякага пагадненьня, чым кепскае», — сказаў у чацьвер журналістам сэнатар-дэмакрат ад штату Вірджынія Джо Мэнчын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: перамовы з Кімам праваліліся з прычыны санкцыяў«Частка мастацтва заключаць дамовы — ведаць, калі выйсьці зь перамоваў, — лічыць сэнатар-рэспубліканец ад Дакоты Майк Раўндс. — Я рады, што ён [Трамп] зрабіў менавіта так і яму хапіла практычнай кемлівасьці, каб сказаць: нават калі я хачу заключыць пагадненьне, зараз ня той момант».
Другі саміт Трампа і Кім Чэн Ына, які праходзіў у сталіцы Віетнама Ханоі, раптам завяршыўся ў чацьвер. Як паведамляецца, прычынай спыненьня перамоў сталі рознагалосьсі з нагоды тэрмінаў і тэмпаў зьмякчэньня санкцый у дачыненьні Паўночнай Карэі ў суадносінах з тэрмінамі дэнуклеарызацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся аб ядзерным раззбраеньні Паўночнай Карэі