У Каложы зьявілася акно ў падзямельле. Паглядзіце, як выглядае абноўленая царква. ФОТА


Калоская царква, пабудаваная ў XII стагодзьдзі, — адзін з самых старых праваслаўных храмаў Беларусі

Драўляную сьцяну абнавілі. Яна паўтарае форму каменнай старажытнай сьцяны зь пілястрамі. Папярэдняя прастаяла каля 150 гадоў, пасьля таго як частка царквы абрынулася ў Нёман

Унутры драўляную сьцяну (справа) таксама парамантавалі, патынкавалі
Падлогу ў алтарнай частцы замянілі
Аднавілі бальконы для пеўчых
Каб лепей разгледзець за шкляным вакном старыя фундамэнты, іх падсьвятляюць
Від на Горадню і Нёман ад Каложы
Памятны Камень Давыду Гарадзенскаму каля Каложы