Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны разглядае ў другім чытаньні праект закону «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай».
У першым чытаньні ён быў ухвалены 4 кастрычніка 2018 году, і за гэты час да яго падрыхтавалі больш як 2 тысячы правак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да трох гадоў турмы за прыніжэньне дзяржаўнай мовы. Ва Ўкраіне разглядаюць новы моўны законЦі пойдзе Ўкраіна напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў шляхам жорсткіх пакараньняў за адмову карыстацца ўкраінскаю моваю і якім чынам на закон адрэагуюць у расейскамоўных рэгіёнах Украіны?
Доўгія пошукі альтэрнатывы
Год таму Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйным закон «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», ухваленым парлямэнтам у 2012 годзе. Яго ініцыявалі два дэпутаты тагачаснай партыі ўлады — Партыі рэгіёнаў — Сяргей Ківалаў і Вадзім Калесьнічэнка (першы і цяпер зьяўляецца дэпутатам фракцыі «Апазыцыйны блёк», другі знаходзіцца ў вышуку ў справе аб дзяржаўнай здрадзе).
Закон выклікаў паўзучую «русыфікацыю», якую спынілі толькі падзеі 2014 году: расейская мова атрымала статус рэгіянальнай у 13 з 27 рэгіёнаў Украіны (усяго ва Ўкраіне 24 вобласьці, Аўтаномная Рэспубліка Крым, гарады Кіеў і Севастопаль), у якіх колькасьць носьбітаў расейскай мовы перавышала 10 %. Тэле- і радыёкампаніі пачалі паступова адмаўляцца ад украінскай мовы ў эфіры, замяшчаючы яе расейскаю. У канцы 2013 году толькі кінапаказ і адукацыя заставаліся сфэрамі, дзе ўкраінская мова захоўвала пазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доля ўкраінскай мовы на агульнанацыянальнай ТВ Украіны дасягнула 92%, на радыё — 86%Але, нават нягледзячы на скасаваньне старога закону, новы так і не прапанавалі, традыцыйна для Ўкраіны адклаўшы рэзананснае пытаньне на перадвыбарны пэрыяд.
Узрадаваліся ня ўсё
Грамадзтва даўно чакала новага моўнага заканадаўства, але і цяпер экспэрты не дэманструюць аптымізму — менавіта з прычыны вялікай колькасьці паправак, прапанаваных у часе падрыхтоўкі да разгляду праекту ў другім чытаньні.
Некаторыя мовазнаўцы называюць гэта «выпрабаванай тэхналёгіяй, якую пераважна ўжываюць, каб зацягнуць разгляд дакумэнту, а затым праваліць яго прыняцьце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Украіне пачаў працаваць закон аб 75% украінскай мовы на тэлеканалахЧаму моўнае заканадаўства неабходна
Паводле ўкраінскай мовазнаўцы Ларысы Масенкі, толькі закон, які будзе абараняць дзяржаўны статус мовы, дазволіць зрабіць незваротнымі зьмены ў моўнай сытуацыі ў краіне на карысьць украінскай:
«А гэта зьяўляецца адной з галоўных умоў захаваньня дзяржавы і будучага вяртаньня страчаных сёньня тэрыторый».
А вось што думаюць людзі на вуліцах Кіева: