Памёр актывіст Беларускага народнага фронту Ўладзімер Анцулевіч, які кіраваў кампаніяй БНФ за рэфэрэндум у 1992 годзе. Яго ўспамінае доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.
Уладзімер Анцулевіч удзельнічаў ад самага пачатку стварэньня Беларускага народнага фронту ва ўсіх самых значных яго мерапрыемствах. Я б сказаў, што Вера Андрэеўна Чуйко і Ўладзімер Анцулевіч былі як правая і левая рука Зянона Пазьняка. Менавіта яны арганізоўвалі ўсе зьезды, якія былі. Яны добра разьбіраліся ў палітыцы і ўмелі працаваць зь людзьмі, як у Фронце, так і зь дзяржаўнымі чыноўнікамі. Гэтыя два чалавекі кіравалі зборам подпісаў за рэфэрэндум 1992-га.
На жаль, ні Веры, ні Валодзі ўжо няма. Толькі добрыя словы... Гэта прадстаўнік старой гвардыі Беларускага народнага фронту. На жаль, нас становіцца менш і менш. Няхай пухам будзе яму нашая беларуская зямля.