Віцебскі мастак Юры Дубоўскі 27 лютага пачаў рэстаўрацыю графіці з партрэтам Марка Шагала на вуліцы Суворава. Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя.
Графіці маглі замаляваць цалкам
Паправіць сапсаванае графіці Дубоўскага папрасілі яго аўтары з праекту Youfeelmyskill, якія цяпер жывуць у расейскім Сочы, піша Tut.by.
Паводле мастака, рэстаўраваць графіці трэба хутка, бо камунальныя службы маглі проста зафарбаваць сьцяну, бо на графіці напісалі мацюкі. Завершыць рэстаўрацыю за дзень ня ўдалося — не хапіла аднаго балёнчыка з чорнай фарбай.
Дубоўскі кажа, што ратаваць мурал ня проста, бо невядомыя псавалі яго фарбай са срэбраным бляскам. Таму спачатку трэба спачатку зафарбоўваць там, дзе прайшліся балёнчыкам, пасьля аднаўляць карціну.
Графіці з партрэтам Марка Шагала зьявілася ў Віцебску ў 2015 годзе. Стрытарт рабілі мастакі каманды Youfeelmyskill Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народныя мсьціўцы»: выйшаў новы фільм на беларускай мове — паводле твора Васіля Быкава