У Мазыры супрацоўнікі ДАІ затрымалі міліцыянта з Калінкавіцкага аддзела дэпартамэнта аховы, які «з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня кіраваў асабістым „Фольксвагенам“».
Пра гэта паведаміў у Telegram блогер Nexta, апублікаваўшы выяву меркаванай зводкі.
У інфармацыі гаворыцца, што затрыманы міліцыянт нібыта адмовіўся ад мэдычнага агляду. Ён быў па-за службай, у цывільным.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў не пацьвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю.
«Перад законам усе роўныя. Нам няма розьніцы, ці гэта супрацоўнік міліцыі знаходзіцца ў стане алькагольнага ап’яненьня за стырном, ці не. Ён, як і любы ўдзельнік дарожнага руху, уяўляе сур’ёзную пагрозу іншым грамадзянам і падлягае адказнасьці адпаведна зь дзейным заканадаўствам», — сказаў карэспандэнту Свабоды Віталь Прыстромаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палкоўнік міліцыі, які зьбіў жанчыну на аўта, узначаліў цэнтар культуры: «Я панёс адказнасьць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мсьціславе ўчастковага звольнілі за гвалт. Пацярпелы вінаваціць 8 міліцыянтаў