Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 25 лютага вылецеў з Вашынгтону ў Віетнам, дзе ён правядзе другі саміт з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам.
Кіраўнікі абедзьвюх дзяржаў сустрэнуцца ў Ханоі 27 і 28 лютага для абмеркаваньня карэйскай ядзернай праграмы. Зьявіліся таксама меркаваньне, што абодва лідэры могуць абмеркаваць пытаньне аб фармальным спыненьні Карэйскай вайны, якая фактычна завяршылася пагадненьнем аб замірэньні, падпісаным у Пханмунджоме 27 ліпеня 1953 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп чакае зь нецярпеньнем сустрэчы з Кім Чэн Ынам у канцы лютагаПерад вылетам з Вашынгтону Трамп напісаў у Твітэры: «Пасьля поўнай дэнуклеарызацыі Паўночная Карэя хутка стане генэратарам эканамічнага росту. Бяз гэтага застанецца тым, чым ёсьць. Старшыня Кім прыме правільнае рашэньне.
Раней, 25 лютага, выступаючы на сустрэчы з губэрнатарамі ў Белым доме, Трамп прадказаў «цудоўны саміт». Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 24 лютага ў інтэрвію тэлеканалу Fox выказаў надзею на «важны крок наперад», які будзе зроблены на саміце. «Гэтага можа і не адбыцца, але я спадзяюся, што адбудзецца», — сказаў Пампэо.
Кім Чэн Ын адправіўся ў Віетнам у бронецягніку, які павінен прыбыць у Віетнам 26 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім Чэн Ын едзе на сустрэчу з Трампам у браняваным цягніку