Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у суботу, 23 лютага, адправіўся на браняваным цягніку з Пхеньяну ў Ханой на сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў КНДР. Паводле яго дадзеных, да сталіцы Віетнаму Кім Чэн Ын праедзе транзытам праз Кітай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын упершыню зрабіў візыт за мяжуАдлегласьць ад Пхеньяну да Ханою складае больш за 4,5 тысяч кілямэтраў. Кіраўнік КНДР правядзе ў дарозе больш за два дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп чакае зь нецярпеньнем сустрэчы з Кім Чэн Ынам у канцы лютагаСёньня ж стала вядома аб адкрыцьці ў Ханоі мэдыяцэнтру другога саміту лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі. Яго плошча складае больш за 30 тысяч квадратных мэтраў. Чакаецца, што працаваць у ім будуць тры тысячы журналістаў.
Другая ў гісторыі сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына пройдзе 27-28 лютага. Першы саміт кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў адбыўся 12 чэрвеня 2018 году ў Сынгапуры. Тады бакі падпісалі дакумэнт, згодна зь якім Пхеньян абавязаны праводзіць ядзернае раззбраеньне ў адказ на гарантыі бясьпекі з боку ЗША. Аднак пазьней СМІ паведамлялі, што Пхеньян працягвае ядзерныя распрацоўкі.