Менскі заапарк запрашае 23 лютага на забаўляльна-спартовую праграму «Зімовы прызыў».
У гэты дзень мужчыны змогуць бясплатна азнаёміцца з усёй калекцыяй фаўны ў заапарку (у тым ліку з экзатычнымі экзэмплярамі ў «Экзатарыуме», «Акварыюме», «Тэрарыюме») — паказаўшы вайсковы білет або пасьведчаньне вайскоўца.
Акрамя таго, ахвочыя праявіць сілу, спрыт, кемлівасьць змогуць узяць удзел у спартова-забаўляльнай праграме і атрымаюць памятную ўзнагароду. Наведнікам таксама прапануюць паўдзельнічаць у праекце «Фота-паляваньне», сфатаграфаваўшы некага з насельнікаў заапарку.
Менскі заапарк працуе з 1984 году. У яго калекцыі ёсьць як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фаўны Беларусі. Усяго тут жыве каля 2 тысячаў жывёлін 500 відаў.