Каб карміць афіцыйных удзельнікаў Эўрапейскіх гульняў у Менску, закупляюць расейскі папяровы посуд: 700 тысяч талерак і 700 тысяч кубачкаў.
Пад Эўрагульні закупляюць аднаразовы посуд для афіцыйных гасьцей спаборніцтваў. Гэта вынікае з тэндэру, які разьмешчаны на сайце дзяржзакупак. На аднаразовы посуд патрацяць 171 тысячу даляраў.
Агулам закупляюць 700 тысяч мелкіх талерак, 300 тысяч глыбокіх талерак для супу, 700 тысяч кубачкаў. Увесь посуд — зь цьвёрдай паперы, талеркі — зь лямінаваным пакрыцьцём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4 тысячы студэнтаў выселяць са студэнцкай вёскі на час Эўрапейскіх гульняўЯшчэ адзін тэндэр — на 350 тысяч полістыролавых накрывак для кубачкаў.
Дамова на пастаўку аднаразовага посуду заключаная зь беларускай кампаніяй «АМИК-О», вытворчасьць посуду расейская, як вынікае са зьвестак на тым жа сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрагульні абыдуцца беларускаму бюджэту ўдвая даражэй, чым плянаваў ЛукашэнкаТаксама пад Эўрагульні замовілі 8 аб’ёмных фігур, якія будуць сьвяціцца, у форме лягатыпу Эўрагульняў. Тэндэр выйграла беларуская кампанія «БайСвятло». Гэта будзе каштаваць 65 тысяч даляраў.
Вядома, што на Эўрагульні ў Менску патрацяць мінімум 72 мільёны даляраў. Толькі адкрыцьцё і закрыцьцё будзе каштаваць 12 мільёнаў даляраў. Пад Эўрагульні набудуць таксама люстэркі, паліцы ды іншае новае абсталяваньне ў студэнцкую вёску, адкуль пад гульні адсялілі 4 тысячы студэнтаў.