Падпалкоўнік міліцыі Аляксандар Ластоўскі, які год таму сышоў з пасады прэсавага сакратара сталічнай міліцыі, вярнуўся да публічнай працы з мэдыямі.
Зь сёньняшняга дня, паводле сайту Міністэрства ўнутраных спраў, ён працуе намесьнікам начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС, начальнікам аддзелу па ўзаемадзеяньні з электроннымі СМІ.
«Так, ёсьць такое», — пацьвердзіў інфармацыю Аляксандар Ластоўскі, але ад іншых камэнтароў адмовіўся.
Сышоўшы з пасады прэсавага сакратара міліцыі Менску, ён працаваў ва ўпраўленьні інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю МУС на іншай пасадзе.
Аляксандар Ластоўскі кіраваў прэсавай службай менскай гарадзкой міліцыі больш за 5 гадоў. Ён часта выступаў у СМІ, вёў старонкі ў сацыяльных сетках ГУУС Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мсьціславе ўчастковага звольнілі за гвалт. Пацярпелы вінаваціць 8 міліцыянтаў