Заявы прэзыдэнта Расеі з пагрозамі на адрас саюзьнікаў NATO непрымальныя. Пра гэта расейскім інфармацыйным агенцтвам заявіў прадстаўнік альянсу, камэнтуючы пасланьне Ўладзіміра Пуціна Фэдэральнаму сходу.
Пуцін, у прыватнасьці, заявіў, што ў адказ на меркаваны выхад Злучаных Штатаў з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасьці Расея разгорне ракетныя сыстэмы, якія будуць нацэленыя ня толькі на ўзбраеньні, але і на цэнтры прыняцьця рашэньняў на тэрыторыі ЗША і іх саюзьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: «сатэліты» ЗША «падрохкваюць» ВашынгтонуУ NATO ў адказ заявілі, што Расея адказная за выхад Вашынгтону з дамовы пра ракеты. Паўночнаатлянтычны саюз чарговы раз заклікаў Маскву да захаваньня дагавора.
Прадстаўнік NATO падкрэсьліў, што альянс ня хоча новай гонкі ўзбраеньняў і ня мае намеру разгортваць у Эўропе новую ядзерную зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго больш за ўсё баяцца суседзі Беларусі