Міністар абароны Вэнэсуэлы Уладзімір Падрыні Лопэс заявіў, што адхіленьне прэзыдэнта Нікаляса Мадура ад улады і стварэньне новага апазыцыйнага ўраду можа адбыцца толькі «праз нашы трупы».
Кіраўнік міністэрства абароны заявіў пра гэта ў тэлевізійным інтэрвію.
19 краін Эўрапейскага зьвязу прызналі лідэра апазыцыі Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам краіны і выказалі яму падтрымку. Раней легітымнасьць Гуайдо на пасадзе кіраўніка дзяржавы прызналі ЗША, Канада і большасьць краінаў Лацінскай Амэрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заклікаў вэнэсуэльскіх вайскоўцаў перайсьці на бок апазыцыі