Мастацкі кіраўнік Chanel мадэльер Карл Лягерфэльд памёр у Парыжы на 86 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе газэта Le Figaro.
Лягерфэльд нарадзіўся ў 1933 годзе ў Гамбургу, у юнацтве пераехаў у Парыж, дзе пражыў усё жыцьцё. У розныя гады ён ўзначальваў дамы моды Jean Patou, Chloé і Fendi. У 1983 году Лягерфэльд быў прызначаны мастацкім кіраўніком моднага дома Chanel, з якім супрацоўнічаў да канца жыцьця.
Акрамя дызайнэрскай дзейнасьці, Лягэрфэльд быў вядомы як фатограф і карыкатурыст.