Апроч інфармацыі пра здарэньне ў Стоўпцах, людзі шукалі віншаваньні да Дня ўсіх закаханых і інфармацыю пра матч БАТЭ — «Арсэнал». Свабода паглядзела на самыя папулярныя запыты ў пошукавіках.
Напад стаўпецкага школьніка на настаўніцу і вучняў стаў самым папулярным запытам у пошукавым сэрвісе «Яндэкс» за мінулы тыдзень, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе расейскай кампаніі.
Топ-5 запытаў на мінулым тыдні паводле «Яндэкса»:
- Здарэньне ў Стоўпцах
- Матч БАТЭ — «Арсэнал» 1/16 Лігі Эўропы
- Рэліз гульні Metro Exodus
- Дзень Сьвятога Валянціна (шукалі, як зрабіць валянцінку сваімі рукамі і як лепш павіншаваць са сьвятам)
- Ліга чэмпіёнаў УЕФА сэзон 2018/2019 (глядзелі расклад і турнірную табліцу)
Здарэньне ў Стоўпцах трапіла таксама ў пяцёрку самых папулярных запытаў у пошукавіку Google. Вось што шукалі там на мінулым тыдні:
- З днём Сьвятога Валянціна
- Віншаваньні з Днём сьвятога Валянціна
- Надзвычайнае здарэньне ў Стоўпцах
- Стоўпцы навіны
- Стрэчаньне Гасподняе
Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.