Сабака зьбірае міласьціну для бяздомных

Your browser doesn’t support HTML5

Багіра зьбірае міласьціну разам зь бяздомнымі ля ўнівэрмага «Гомель» штодзень. Бяздомны Валер падабраў Багіру яшчэ шчанём на сьметніку. Цяпер кажа, што ні ў якую сацыяльную ўстанову ня можа пайсьці, бо ня можа кінуць сабаку.

Багіра не адзіная, хто «зарабляе» ў Гомлі такім чынам. Валер расказвае, што іх усяго чатыры чалавекі і чатыры сабакі.

«Кормім сабак тым, што людзі падаюць: «віскасам», іншы раз мы купляем лівэрку. А самі харчуемся тым, што ў сьметніках знойдзем».

За дзень яны зарабляюць 5-6 рублёў. Бывае, што нехта і дзесяць рублёў пакладзе, у такія дні бяздомныя болей не стаяць і ня просяць міласьціну, а ідуць «адпачываць».