Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу, кіроўцу затрымалі, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Кіроўца «МАЗа», зь якога ў Ружанах упалі бярвёны і забілі паўгадавое дзіця і ягоную 44-гадовую бабулю, затрыманы, паведамляе Сьледчы камітэт. Экспэртыза паказала, што кіроўца быў цьвярозы. Цяпер яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
«Па дадзеных следзтва, 17 лютага 55-гадовы жыхар Івацэвічаў, кіруючы аўтамабілем „МАЗ“ і перавозячы ў прычэпе бярвёны, пры аб’ездзе пешаходаў, якія рухаліся па краі праезнай часткі, дапусьціў перакульванне прычэпа. Пасьля гэтага бярвёны ўпалі на пешаходаў — дзьвюх жанчын — і на дзіця, якое знаходзілася ў вазку», — паведамляе Сьледчы камітэт.
У выніку здарэньня паўгадавое дзіця і ягоная бабуля загінулі. 25-гадовую маці дзіцяці шпіталізавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ружанах пад паваленымі з «МАЗа» бярвёнамі загінула паўгадовае дзіця