Найстарэйшае аўтамабільнае шоў у ЗША праходзіць у Чыкага. ВІДЭА

У Чыкага на днях завяршаецца штогадовае аўташоў. Гэта найстарэйшая выстава аўтамабіляў Паўночнай Амэрыкі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Падчас першага шоў, у 1901 годзе, у Чыкага было прадстаўлена 10 машын: дзьве з бэнзінавым рухавіком, тры на паравой цязе і пяць — на электрапрывадзе.

Праз амаль 120 гадоў — электракары зноў вяртаюцца на аўтамабільны рынак ЗША. Але ў гэтым годзе амэрыканскія аўтавытворцы робяць стаўку не на іх.