Злучаныя Штаты накіравалі ў Калюмбію яшчэ адзін самалёт з гуманітарнымі грузамі, прызначанымі для Вэнэсуэлы. Лідэр апазыцыі, кіраўнік парлямэнту Хуан Гуайдо заявіў, што мае намер дамагчыся, каб да 23 лютага дапамога трапіла ў краіну.
Ваенна-транспартны самалёт з харчаваньнем і мэдыкамэнтамі прызямліўся ў горадзе Кукута, непадалёку ад мяжы Калюмбіі з Вэнэсуэлай, паведамляе The Gardian. Гэта другі самалёт з гуманітарнай дапамогай з ЗША за апошні час. Няясна, аднак, ці трапяць грузы ў краіну — прэзыдэнт Нікаляс Мадура, легітымнасьць якога ЗША і яшчэ шэраг краін не прызнаюць, адмовіўся пускаць амэрыканскія самалёты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Хуан Гуайдо — лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе прэзыдэнтамЛідэр апазыцыі, кіраўнік парлямэнту Хуан Гуайдо, якога ЗША прызнаюць легітымным часовым прэзыдэнтам, заявіў, што мае намер дамагчыся таго, каб да 23 лютага дапамога трапіла ў краіну. Гуайдо, які выступіў у Каракасе перад сваімі прыхільнікамі, заявіў, што абнародуе дэталі свайго пляну ў панядзелак.
Прадстаўнік Гуайдо Лестэр Таледа, які знаходзіцца ў Калюмбіі, паведаміў, што прыхільнікі апазыцыі зьбяруцца на мяжы, каб пераканаць ваенных адкрыць яе і дазволіць даставіць у Вэнэсуэлу. Гуайдо напярэдадні зноў заклікаў войска перастаць выконваць загады Мадура.