У Гішпаніі 28 красавіка пройдуць датэрміновыя парлямэнцкія выбары

Прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс.

Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс.

Рашэньне аб датэрміновых выбарах было чаканым — пасьля таго, як парлямэнт на гэтым тыдні адхіліў праект бюджэту, прапанаваны ўрадам сацыялістаў. У падтрымцы кабінэту адмовілі партыі каталёнскіх і баскскіх нацыяналістаў, дзякуючы галасам якіх урад Санчэса летась прыйшоў да ўлады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч і дзясяткі інтэлектуалаў выступілі ў абарону Эўропы і супраць папулізму

Сацыялістычная партыя лідзіруе ў апытаньнях, аднак у сукупнасьці дзьве буйныя правацэнтрысцкія партыі — Народная партыя і «Грамадзяне» — апярэджваюць яе. Акрамя таго, шанцы на тое, каб прайсьці ў парлямэнт, ёсьць і ў правапапулісцкай партыі Vox, якая ў сьнежні дамаглася посьпеху на выбарах у парлямэнт рэгіёну Андалузіі.

Галасаваньне 28 красавіка мае адбыцца ўсяго за некалькі тыдняў да выбараў у Эўрапарлямэнт, у якіх, як чакаецца, разгорнецца барацьба паміж прыхільнікамі адзінства ЭЗ і эўраскептыкамі.