Кіраўнікі Літвы на віленскім могілках Расу ўшанавалі памяць падпісантаў Акту аб аднаўленьні незалежнай Літоўскай дзяржавы 16 лютага 1918 году. Яго падпісалі 20 членаў Літоўскай Рады.
На віленскай тэлевежы, на вышыні 150 мэтраў, з гэтай нагоды зьявіўся самы вялікі сьцяг Літвы, агульная плошча яго складае 540 м², паведамляе партал Delfi.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем беларускіх сьлядоў літоўскай незалежнасьціУ сталіцы Літвы таксама адбылося шэсьце моладзі «Шляхам дзяржаўнасьці» — ад Катэдральнай плошчы праз плошчу Басанавічуса да могілак Росы. Сьвяточныя мерапрыемствы пройдуць і ў іншых гарадах Літвы.
У суботу таксама адзначаецца і сямідзесяцігодзьдзе Дэклярацыі Руху барацьбы за свабоду Літвы, якая была падпісана партызанскімі лідэрамі 16 лютага 1949 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вітаўтас Ландсбергіс: Раю жадаць незалежнасьці, а не жаваць прыгонную залежнасьцьКамандзіры партызанскага руху Літвы, які змагаўся з савецкай уладай, на сустрэчы 70 гадоў таму заявілі аб стварэньні адзінай арганізацыі супраціву — Руху барацьбы за свабоду Літвы — і прынялі палітычную дэклярацыю, у якой канстатавалася, што Рада гэтай арганізацыі зьяўляецца найвышэйшым палітычным органам народу, які кіруе палітычнай і ваеннай барацьбой за вызваленьне народу з мэтай аднаўленьня незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.
У 1999 годзе літоўскі парлямэнт прызнаў гэты дакумэнт Дзяржаўным прававым актам Літвы.