У амэрыканскім штаце Ілінойс 5 чалавек загінулі ў выніку страляніны ў кампаніі Henry Pratt.
Агонь адкрыў былы супрацоўнік кампаніі Геры Марцін, які загінуў у перастрэлцы з паліцыяй. Раненьні атрымалі 5 паліцэйскіх і адзін супрацоўнік кампаніі. Іх жыцьцю нічога не пагражае.
Паліцыя сьцьвярджае, што прычынай страляніны стала звальненьне Марціна. У Henry Pratt ён працаваў 15 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трагедыя ў Стоўпцах: «Гэта падрывае пачуцьцё бясьпекі ва ўсім грамадзтве»