«Чаму я ня стала рэктарам унівэрсытэту, прапрацаваўшы ў ім 50 гадоў»
Your browser doesn’t support HTML5
Амаль усе ключавыя пасады ў навуковай сфэры ў Беларусі занятыя мужчынамі. Сярод кіраўнікоў у Нацыянальнай акадэміі навук жанчыны складаюць 4,3%, пры гэтым доля жанчын-дасьледчыц у НАН — амаль 48%. Што перашкаджае жанчынам рабіць кар’еру ў навуцы? Як шмат жанчын-навукоўцаў «загінулі» на кухні? Ці адрозьнівацца гендэрны балянс сярод навукоўцаў у Беларусі, Чэхіі і ЗША?
Абмяркоўваюць прафэсарка катэдры сацыялёгіі Ўнівэрсытэту Заходняга Мічыгану Алена Гапава, прафэсарка, доктарка гісторыі і выкладчыца факультэту гуманітарных дасьледаваньняў Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Алена Маркава, кандыдатка гістарычных навук, дацэнт, ляўрэатка прэміі ПЭН-цэнтру імя Багушэвіча Ніна Стужынская.