Падчас візыту ў Сочы Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, а таксама Ўладзімір Пуцін згулялі ў хакей у адной камандзе. Аляксандар і Мікалай выйшлі на лёд з аднолькавымі нумарамі 01.
Гульня адбывалася паміж камандамі «Тыграў» і «Мядзьведзяў». Кіраўнікі дзяржаў гралі за «Тыграў», якія і атрымалі перамогу зь лікам 16:1.
Капітанаў каманды прэзыдэнтаў быў Пуцін, ён выйшаў на лёд пад нумарам 11.
Пад першымі нумарамі гралі Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі. Абодва гралі ў камандзе нацыянальнай зборнай Беларусі, а ня ў форме «Тыграў».
Матч працягваўся тры пэрыяды па 15 хвілін. Традыцыйная працягласьць тайму — 20 хвілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Коля Лукашэнка: насьледны прынц ці жывы талісман