На вайсковых зборах памёр мужчына

Ілюстрацыйнае фота

15 лютага на вайсковых зборах памёр жыхар Берасьця 1973 году нараджэньня, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.

Папярэдняя прычына сьмерці — вострая сардэчная недастатковасьць. Паводле Мінабароны, раніцай мужчына адчуў сябе кепска і страціў прытомнасьць.

«Рэанімацыйная дзейнасьць вынікаў не дала. Падчас праходжаньня збораў са скаргамі на самаадчуваньне ня скардзіўся», — сказалі ў Мінабароны.

Мінабароны паведамляе, што спачувае родным нябожчыка і аказвае яго сямʼі «ўсебаковую дапамогу».