На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі па гуманітарных пытаньнях 15 лютага Аляксандар Лукашэнка ўзгадаў, што ў часы СССР «усе базы і асноўныя школы» знаходзіліся на тэрыторыі Расеі. Напрыклад, у фігурным катаньні, піша БелТА.
Што сказаў Лукашэнка?
- «У Расеі лішак калі ня трэнэраў, то спартоўцаў дакладна».
- Калі таленавітыя спартоўцы ў Расеі не займаюць прызавыя месцы, яны ня маюць магчымасьці ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. «Паколькі ў нас вакансій у Беларусі больш чым дастаткова, гэтыя рабяты маглі б выступаць за Беларусь».
- Някепска было б, калі Расея падзеліцца і трэнэрамі ў фігурным катаньні, каб Беларусь падняла гэты від спорту на адпаведны ўзровень.
- Таксама Беларусь зацікаўлена ў падтрымцы Расеяй фэхтаваньня.
Напрыклад у біятлёне, дзе Беларусь рэгулярна натуралізуе расейскіх спартоўцаў, пры зьмене спартовага грамадзянства ўдзельнікі спаборніцтваў мусяць вытрымаць 2-гадовы карантын ад моманту апошняга старту на міжнародных спаборніцтвах. Краіна, ад спартовага грамадзянства якой чалавек адмаўляецца, можа скасаваць ці скараціць гэты тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэдэрацыя біятлёну забараніла беларусцы выступаць за Ўкраіну без двухгадовай паўзы