Нацыянальны банк распавёў беларусам, як абараніцца ад тэлефоннага махлярства — вішынгу.
Як распазнаць вішынг?
Вядома, што зламысьнікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і прадстаўляюцца банкаўскімі супрацоўнікамі (у тым ліку Нацбанку). З розных прычынаў яны прапануюць перадаць:
- пашпартныя дадзеныя;
- рэквізыты банкаўскіх картак;
- коды з смс, якія атрымоўвае кліент банку.
Нумары тэлефонаў, зь якіх тэлефануюць, ці схаваныя, ці належаць замежным апэратарам. Напрыклад, расейскім, піша МТБанк. Таксама махляры могуць выкарыстоўваць анамайзэры ці ІР-тэлефанію, з дапамогай якіх нумар вызначаецца як афіцыйны, пазначаны на сайце банку.
А гэта дакладна махляры?
Так. Супрацоўнік банку пры званку кліенту загадзя мусіць ведаць усе, неабходныя яму дададзеныя, піша Нацбанк.
Што рабіць, калі патэлефанавалі?
У выпадку атрыманьня падобных званкоў, Нацбанк раіць адразу зьвярнуцца ў кол-цэнтар банку, які выпусьціў картку. Распавесьці пра сытуацыю і выканаць рэкамэндацыі супрацоўнікаў.
Калі зламысьнік атрымаў рэквізыты карткі, ці вы заўважылі крадзеж грошай, трэба тэрмінова заблякаваць картку і зьвярнуцца з заявай у міліцыю.
Ці ў кагосьці ўжо нешта скралі?
Так. У менскую міліцыю зьвярнулася жанчына, якой двойчы званілі і прадстаўляліся банкаўскімі супрацоўнікамі. Прасілі назваць пашпартныя дадзеныя і рэквізыты картак. Жанчына паверыла, у выніку зь як рахунку сьпісалі 2500 рублёў. Міліцыя праводзіць праверку.
Таксама ў міліцыю зьвярнуўся мужчына, якому нібыта тэлефанавалі з банку. Перадаць дадзеныя ён адмовіўся, і паведаміў пра званок банку і міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенец запрасіў на сустрэчу міліцыянтку. Тая выклікала на яго нарад