Тры чалавекі загінулі на пажары ў Маладэчанскім раёне

Ілюстрацыйнае фота

У жылым доме ў вёсцы Ўдранка Маладзечанскага раёну 12 лютага загінулі дзьве жанчыны і мужчына, піша Менскае абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Прычыны пажару пакуль ня выяўленыя — МНС паведамляе толькі пра сам факт пажару, у сацсетках пра здарэньне нічога ня пішуць. Паведамленьне пра яго паступіла ратавальнікам а 13:10.

З пачатку 2019 году ў Менскай вобласьці адбылося ўжо 168 пажараў (іншых надзвычайных здарэньняў не фіксавалі), у якіх загінулі 12 чалавек. Па ўсёй краіне адбыўся 741 пажар, у агні загінулі 80 чалавек, у тым ліку адно дзіця.