Пра гэта на судзе расказала сьведка Гарбачэўская, кіраўніца аддзелу ўліку інфармагенцтва.
Сьведка Гарбачэўская паведаміла суду, што працуе ў інфармагенцтве БелТА з 2004 году, цяпер яна кіруе аддзелам уліку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся суд над Марынай Золатавай у «cправе БелТА». ВІДЭАПа словах сьведкі, у 2016 годзе месячная падпіска на платны доступ да прадуктаў БелТА каштаваў 460 рублёў, у 2017-м — ужо 510.
Разам з тым спадарыня Гарбачэўская прызнала, што агенцтва не забараняла перадаваць логіны і паролі, атрыманыя пасьля аплаты паслуг, трэцім асобам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічу, што ў маіх дзеяньнях няма складу злачынства». Марына Золатава не прызнала віны«Адказнасьць за перадачу логінаў і пароляў трэцім асобам у папярэдняй рэдакцыі дамовы не прадугледжвалася, — расказала Гарбачэўская. — Недапушчальнасьць гэтага ў тэксьце дамоваў не была прапісаная».
Паводле сьведкі, недапушчальнасьць перадачы пароляў і логінаў пачалі прапісваць у дамовах з кліентамі толькі ў другой палове 2018 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БелТА рассылала паролі да платнага доступу факсам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што дзяржаўныя СМІ расказалі пра суд над галоўным рэдактарам Tut.byСуд над Марынай Золатавай у «cправе БелТА». Што важна ведаць
- Крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай пачаўся 12 лютага. Золатаву абвінавачвалі ў бязьдзеяньні службовай асобы. Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае ў гэтым артыкуле пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі тэрмінам да 5 гадоў.
- Пракурор Юлія Харчэйкіна патрабавала аштрафаваць галоўную рэдактарку Tut.by на 25 500 рублёў.
- 4 сакавіка судзьдзя Аляксандар Петраш вынес Золатавай прысуд у выглядзе штрафу ў памеры 7 650 рублёў. Таксама яна мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) ў памеры 6 000 рублёў. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады.
- Марына Золатава заставалася адзінай абвінавачанай у «справе БелТА».
- «Справа БЕЛТА»: што адбылося. Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
- 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў.
- Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаныя кампэнсаваць прычыненую дзяржаве шкоду. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
- Галоўную рэдактарку TUT.BY абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бязьдзейнасьць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
- Справу Золатавай вядзе судзьдзя Аляксандар Петраш, які, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды вядомым палітыкам, грамадзкім дзеячам і актывістам.
- Першапачаткова Марына Золатава таксама падазравалася паводле часткі 2 артыкулу 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») КК Беларусі. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. Але такое абвінавачаньне з Золатавай зьнялі.
- Сьледчы камітэт Беларусі двойчы адмовіў на хадайніцтвы Золатавай аб спыненьні крымінальнага перасьледу.