Губэрнатар штату Каліфорнія Гэвін Ньюсам гатовы адклікаць 360 нацыянальных гвардзейцаў з-пад амэрыканска-мэксыканскай мяжы.
Як адзначае Reuters, са спасылкай на мясцовыя СМІ, гэты крок праўдападобна ёсьць адказам губэрнатара Ньюсама прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, які назваў крызыснай сытуацыю ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Мэксыкай.
Гэвін Ньюсам 12 лютага выступіць з традыцыйным пасланьнем аб становішчы штату. Чакаецца, што губэрнатар-дэмакрат абвесьціць аб пастаноўцы новай задачы перад нацыянальнай гвардыяй — з тым, каб яна ня ўдзельнічала, як пішуць выданьне Los Angeles Times і іншыя СМІ, у «палітычным тэатры».
Аналягічнае рашэньне на мінулым тыдні прыняла губэрнатар штату Нью-Мэксыка Мішэль Лухан-Грышэм, загадаўшы нацыянальным гвардзейцам адвесьці свае сілы ад мяжы з Мэксыкай. Грышэм таксама выказала нязгоду з ацэнкамі Дональда Трампа, які назваў сытуацыю ў памежных з Мэксыкай рэгіёнах крызыснай.